Асноўныя тэмы:
Сітуацыя ў рэгіёне і перспектывы яе развіцця, эканамічныя пытанні – тэмы, якія абмеркавалі па тэлефоне Прэзідэнты Беларусі і Расіі.
Узброеныя Сілы Беларусі гатовыя да прымянення спецыяльнай ядзернай зброі. Як паведамілі ў ваенным ведамстве, падраздзяленні прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач.
Між тым у Брэсцкай вобласці праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні, мэта якіх – праверка гатоўнасці рэагаваць на выклікі і пагрозы.
Ад сумесных праектаў у прамысловасці і фармацэўтыцы да дамоўленасцей у навуцы і банкаўскай сферы. Па выніках работы беларуска-кубінскай сумеснай камісіі падпісаны шэраг дакументаў.
На пасяджэнні прэзідыўма Савета Міністраў разгледзелі эфектыўнасць дзяржаўных праграм. За тры гады на іх накіравана амаль 400 млрд рублёў, трэць – гэта бюджэтныя сродкі.
Падзяка за плённую працу, самаадданасць і любоў да прафесіі. Больш за дзве тысячы медыцынскіх работнікаў краіны прынялі ўдзел у святочным вечары да прафесійнага свята.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.