Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі з візітам у Казахстане. Адразу некалькі самітаў праходзіць ў Астане. А напярэдадні завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан – эканоміка ў цэнтры ўвагі;
Законапраект аб амністыі паступіў у парламент. Дакумент чакае грамадскае абмеркаванне. Галоўны крытэрый аналізу ўсіх прапаноў – гарантаванне нацыянальнай бяспекі;
Ва ўмовах энергетычнага крызісу попыт на атамную энергію расце. Беларускія эксперты прымаюць удзел у распрацоўцы спецыяльнага даведніка МАГАТЭ для дзяржаў навічкоў у сферы мірнага атама;
Першая выстава-форум «Штучны інтэлект у Беларусі» адкрываецца сёння і прымеркавана да дня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Раскажам, якія распрацоўкі будуць прадстаўлены;
Цёплыя словы і кветкі, узнагароды і ордэны тым, хто падарыў нам жыццё... У Беларусі працягваюць ушаноўваць жанчын, якія выхоўваюць дзяцей. Ужо заўтра мы адзначым Дзень маці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.