Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт заклікае да большага згуртавання ў АДКБ. У Палацы незалежнасці прайшла сустрэча з генсакратаром арганізацыі.
Толькі дыялог і палітыка-дыпламатычныя меры могуць садзейнічаць аднаўленню міру ў рэгіёне, а палітыка санкцый – памылковая. Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Венгрыі сустрэліся ў Мінску.
Пікет супраць закрыцця пункта пропуску «Баброўнікі» на беларуска-польскай граніцы прайшоў ля Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. Меркаванні беларусаў у нашым эфіры.
Дакумент, які чакалі: Прэзідэнт падпісаў указ, які ўстанаўлівае парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць ваеннаслужачым выдзеленага ім арэнднага жылля.
Сёння свет адзначае Дзень усіх закаханых – адно з самых яркіх, чароўных і рамантычных свят. Раскажам, што рыхтуе беларуская сталіца.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.