Асноўныя тэмы:
Абноўленая Канстытуцыя ўступае ў сілу сёння, як раз у Дзень Асноўнага закона краіны. Сёлета гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам.
Згодна з абноўленай Канстытуцыяй сваю працу сёння пачынаюць і беларускія парламентарыі. Прыняцце Канстытуцыі абавязвае Нацыянальны сход прыняць серыю законаў, якія арыентаваны на выкананне і ўкараненне навэл.
Адносіны з Кітаем – прыярытэт знешняй палітыкі і эканомікі Беларусі. Прэзідэнт сустрэўся з Паслом Паднябеснай у нашай краіне.
Ва ўрадаў Беларусі і Расіі няма ніякіх супярэчнасцяў. Перамовы прэм'ераў дзвюх краін прайшлі ў Маскве.
Штогод 15 сакавіка спажывецкі рух адзначае Сусветны дзень правоў спажыўцоў. Сёлета ўвага на лічбавыя фінансавыя паслугі.
Прыём заявак на радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» стартуе сёння.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.