Падзяліцца:
«Радиофакт» с Ярославом Даниленко, 15.03.2024
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 15.03.2024
«Радиофакт» с Ярославом Даниленко, 15.03.2024

Асноўныя тэмы:

Беларусь сёння адзначае 30-годдзе Асноўнага закона краіны. З Днём Канстытуцыі суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт.

Міжканфесійны мір – галоўнае дасягненне Беларусі! Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У адказ на недружалюбныя дзеянні Літоўскай Рэспублікі: беларускім бокам прынята рашэнне аб забароне на імпарт з Літвы асобных тавараў, уключаючы прадукты харчавання, будаўнічыя вырабы і бытавую тэхніку.

Бязмерная любоў да сваёй краіны і свайго народа – вось што адрознівае беларускую жанчыну. У сталіцы падвялі вынікі конкурсу «Жанчына года-2023».

Сёння – другі дзень працы XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Сярод знакавых падзей – падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Багаты на таленты Прынёманскі край. У гэтым пераконвае выстава інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і педагогаў устаноў дадатковай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзеншчыны.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: