Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам у Таджыкістане – ён прымае ўдзел ў самітах ШАС і АДКБ.
13 чалавек будуць памілаваны напярэдадні Дня народнага адзінства. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Значэнне Дня народнага адзінства, як сімвала кансалідацыі беларускай нацыі – тэма круглага стала, які прайшоў у сталіцы. Далучыліся і рэгіёны.
У беларускім «Зубронку» прынялі на адпачынак і аздараўленне групу дзяцей з Данецкай вобласці.
У Гомелі стартуе рэгіянальны форум па лічбавізацыі GBC-regions.
Чарговы асабісты прыём грамадзян: Міністр унутраных спраў сустрэўся з жыхарамі Мазыра.
Лепшыя ўзоры сусветнай і айчыннай музыкі прагучаць на гала-канцэрце рэспубліканскай акцыі «Харавое веча».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.