Асноўныя тэмы:
У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. Раскажам, якую формулу супрацоўніцтва прапануе кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Дакумент комплексна ўдасканальвае крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.
Адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам характарызуюцца высокім узроўнем даверу і супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Сустрэча з кіраўніком дыпмісіі гэтай краіны ў Беларусі прайшла ў парламенце.
Саюзныя СМІ могуць перайсці да працы ў новым фармаце ўжо сёлета. Задачы медыякампаніі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў беларускім урадзе.
Аб значнасці і каштоўнасці вывучэння мовы беларускага народа будучыя настаўнікі даведаліся на лекцыі «Кнігі нашых продкаў».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.