Асноўныя тэмы:
Год у Беларусі складваецца вельмі добра для сельгаскультур. Пра ўборачную і развіццё Магілёўскага рэгіёна... Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам губернатара Анатоля Ісачанку;
У Беларусі ўбралі больш за 70% плошчаў азімага ячменю. Усяго па краіне намалочана 238 з паловай тысяч тонн збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 50 з паловай цэнтнераў з гектара;
Перспектывы развіцця сістэмы аховы здароўя і пытанне паслядыпломнай прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў абмеркавалі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. Асаблівы акцэнт – на дзейнасць ва ўмовах санкцый;
Як рэагаваць на дзеянні замежных партнёраў беларускім дыпламатам – пра гэта на працягу тыдня будзе ісці размова на штогадовым семінары кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі;
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг адкрывае доступ да 230 электронных сэрвісаў у розных сферах. У бліжэйшы час карыстальнікам будуць даступныя і новыя магчымасці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.