Асноўныя тэмы:
Сёння у Стамбуле адбудзецца другі раўнд расійска-украінскіх перамоў. Расійская дэлегацыя гатовая прадставіць Украіне мемарандум па ўсіх аспектах пераадолення першапрычын крызісу.
Што закладзена ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку? Першы віцэ-прэм’ер акрэсліў контуры дакумента перад дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад судовай улады.
Заўтра на пляцоўцы Міжнароднага выставачнага цэнтра адкрыецца спецыялізаваная выстава «Белагра». Больш за паўтысячы ўдзельнікаў з 20 краін прадэманструюць свае дасягненні.
У Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!» Акцэнт зроблены на мясцовые славутасці і прыроднае багацце.
На мінскай Камароўцы ў гэтыя выхадныя было асабліва шматлюдна. Тут разгарнулася гарадское свята ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё і 45-годдзя галоўнага рынку сталіцы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.