Асноўныя тэмы:
Ад ўзгодненых крокаў у знешняй палітыцы да пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва: сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі прайшло ў Мінску.
Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» адкрыецца сёння ў сталіцы. Болей за 200 навуковых арганізацый прадставяць свае распрацоўкі.
У чым плюс падатку на прафесійны даход, расказалі ў профільным ведамстве.
Дыялог паміж народамі праз культуру і літаратуру: у Барысаве пройдзе круглы стол з прадстаўнікамі іншых краін, якія пераехалі ў Беларусь, каб знайсці прытулак ад ваеннага ліхалецця.
Вялікі біятлон вярнуўся ў «Раўбічы». У легендарным спарткомплексе стартаваў чацвёрты этап Кубка Садружнасці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.