Асноўныя тэмы:
У развіцці Беларусі вырашальную ролю адыгрывае меркаванне грамадзян. Працягваем знаёміць вас з вынікамі маштабнага сацыялагічнага даследавання.
Бізес-дэлегацыя нашай краіны прыняла ўдзел у Кангрэсе па мясцовым самакіраванні.
Новыя рынкі і павелічэнне абꞌемаў вытворчасці. Менавіта так працуе Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка ва ўмовах санкцый.
У Беларусі працягваецца дабрачынная Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці».
Раскажам пра гродзенскую прэмію імя Аляксандра Дубко.
У Палацы Незалежнасці ўсталявалі шыкоўную навагоднюю ёлку. А ў Мінскім заапарку рыхтуюцца да сустрэчы з казкай.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.