Асноўныя тэмы:
Праекты абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і закона «Аб народным апалчэнні» абмеркаваны на пасяджэнни Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці.
У жудаснай аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх. Там адбылося лабавое сутыкненне грузавога МАЗ і маршрутнага таксі. Падрабязнасці ў нашым эфіры.
Нечаканасцю стаў візіт ва Украіну прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Чаму неабходна разглядаць гэты візіт з пункту гледжання ўнутрыамерыканскага палітычнага парадку – патлумачыць эксперт.
Польшча абмяжуе рух грузавікоў на апошнім пункце пропуску з Беларуссю. Абмежаванне на пераходзе Кукурыкі-Казловічы пачне дзейнічаць сёння а 21-ай гадзіне.
Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдзе сёння. Раскажам, якія законапраекты ў дэпутацкім партфелі.
Дзень роднай мовы ў нашай краіне: шэраг мерапрыемстваў пройдзе сёння, сярод асноўных – рэспубліканская дыктоўка.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.