- Перадача: Радыёфакт
- Дата: 21.12.2023

Асноўныя тэмы:
Дзеянне безвіза, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай, будзе падоўжаны да канца наступнага года — ініцыятыву Міністэрства замежных спраў падтрымаў Прэзідэнт;
Генеральная Асамблея ААН прыняла прапанаваную Расіяй рэзалюцыю аб барацьбе з гераізацыяй нацызму. Сярод тых краін, хто выказаўся супраць – ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Украіна;
Развіццё нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі абмяркуем з доктарам эканамічных навук. Прааналізуем наколькі праект выгадны для іміджу дзяржавы;
Актуальнасць пытанняў біябяспекі з кожным годам узрастае. Першае пасяджэння Савета па біябяспецы прайшло ў Саўміне;
Прафсаюзныя юрысты сёння правядуць бясплатныя прававыя прыёмы па ўсёй краіне. З якімі пытаннямі звяртаюцца часцей за ўсё – раскажа госць «Радыёфакта»;
Цуды пад Новы год працягваюцца! Марафон добрых спраў «Нашы дзеці» акутвае маленькіх беларусаў клопатам і ўвагай;
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.