Асноўныя тэмы:
У Беларусі – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. З самай ночы Брэст пагрузіўся ў атмасферу 1941-га. Уключэнне з месца падзей у нашым эфіры.
Сёння ў 12.00 пройдзе рэспубліканская патрыятычная акцыя «Хвіліна маўчання». Усебеларускі флэшмоб заклікае ўспомніць пра подзвіг народа і выпрабаваннях, праз якія давялося прайсці народам СССР. Далучыцца да акцыі і Беларускае радыё.
Залаты век для сельскай гаспадаркі і момант, калі неабходна скарыстацца добрай сусветнай кан'юнктурай коштаў на прадукты харчавання. Раскажам, якія тэмы былі ўзняты Прэзідэнтам падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
Медыцынскім работнікам у Беларусі будзе павышана заработная плата: адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Еўразійскі эканамічны саюз выбудоўвае працу па-новаму: у Мінску адбылося пасяджэнне міжурадавага савета ЕАЭС.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.