Асноўныя тэмы:
Радыёверсія інтэрв'ю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу Sky News Arabia – на хвалі Беларускага радыё адразу пасля «Радыёфакту».
Прапановы па зменах у Канстытуцыю накіруюць сёння кіраўніку дзяржавы.
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў жніўні ў вочным фармаце. Якія пытанні будуць на парадку дня?
Візіт дэлегацыі Разанскай вобласці Расіі ў Беларусь працягваецца. У планах наведванне прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу.
З пачатку года Дзяржстандарт забараніў увоз у Беларусь амаль 900 найменняў небяспечнай прадукцыі.
Больш за 120 тысяч квадратных метраў – менавіта столькі арэнднага жылля штогод будуецца ў Беларусі, і попыт толькі павышаецца.
Наступны прыпынак «Мінск-Пасажырскі» – Рэспубліканскі маладзёжны цягнік сёння прыбудзе ў сталіцу.
Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» пачынаецца сёння ў Салігорску.
Да алімпійскіх гульняў у Токіа – адзін дзень! Як адчуваюць сябе нашы спартсмены?
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.