Асноўныя тэмы:
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначаецца сёння. Суайчыннікаў са святам павіншаваў Прэзідэнт.
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне. Падведзены вынікі трох дзён: удзел прынялі 24,44% выбарашчыкаў.
Тэму адзінага дня галасавання абмяркуем з госцем «Радыёфакта» – намеснікам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзімам Грачовым.
Развіццё «гарадоў 80+» у цэнтры ўвагі: прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з рабочай паездкай наведаў Аршанскі раён.
80-годдзе з дня заснавання адзначае Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Шамякіна.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.