Асноўныя тэмы:
Сёння Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам у Ерэване. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Беларусь і Іран могуць дасягнуць большага ў гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным узаемадзеянні. Нават у самыя складаныя часы ні на хвіліну не прыпынены актыўны палітычны, гуманітарны і эканамічны дыялог.
Насычаны дзень у парламентарыяў: у Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі пройдуць чарговыя сессіі, таксама на парадку адказы членаў урада на пытанні дэпутатаў і сенатараў.
Здагадкі аб схаванай мабілізацыі ў Беларусі з'яўляюцца дэзінфармацыяй – у Міністэрстве абароны абверглі чарговыя фэйкі.
Захаванне гістарычнай памяці і недапушчэнне перагляду гісторыі абмеркавалі ў Міністэрстве замежных спраў. У ведамстве прайшло пасяджэнне камісіі па знешнепалітычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.