Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю кітайскім СМІ – інфармацыйнаму агенцтву Сіньхуа і Медыякарпарацыі Кітая. Раскажам, якія тэмы былі ў цэнтры ўвагі.
Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене. Не абышлося і без правакацый.
З 1 сакавіка стаўка рэфінансавання зніжаецца да 11% гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацбанка. Што гэта значыць, «Радыёфакту» расказаў эксперт.
Нягледзячы на складанасці, прамысловасць летась спрацавала годна і паказала добры вынік. Ёсць добрая дынаміка росту аб'ёмаў вытворчасці, а таксама экспарту.
Гатоўнасць другога энергаблоку БелАЭС – 98%. Найважнейшы для галіны праект з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму выпрацаваў больш за 12 млрд кВт/гадзін.
Чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя нашай краіны правядзе пад дэвізам «Ад сумлення не схавацца!».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.