Асноўныя тэмы:
Сітуацыя ў Афганістане і яе ўплыў на бяспеку дзяржаў-членаў АДКБ. Пазачарговая сесія на вышэйшым узроўні прайшла ў анлайн-фармаце.
Вызначыць арыенціры работы на перспектыву. Сёння працягнецца Рэспубліканскі педсавет. Якім тэмам трэба надаць увагу? Абмяркуем з госцем «Радыёфакта».
Разам з вырашэннем стратэгічных для сістэмы адукацыі пытанняў працягваецца і падрыхтоўка ўстаноў да новага навучальнага года. Раскажам, як ідзе работа.
Асновы аграбізнесу вывучаюць жыхаркі Віцебскай вобласці. У чым сакрэт поспеху?
Культурная грамадскасць Беларусі актыўна рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства, што пройдзе ў Капылі.
Праект «Магія гукаў» прагучыць ўвечары ў Белдзяржфілармоніі.
Сёння стартуюць XVI Параалімпійскія гульні.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.