Асноўныя тэмы:
Тыдзень у Палацы Незалежнасці пачаўся з саюзнага парадку дня. Прэзідэнт прыняў губернатара Ленінградскай вобласці Расіі.
Пра ўмацаванне беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, еўразійскую бяспеку і сумесны адказ на заходні ціск ішла размова ў МЗС Беларусі. З візітам у нашай краіне – Міністр замежных спраў Расіі.
Мінск зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з Мапуту на вышэйшым і высокім узроўнях. Прэзідэнт Беларусі накіраваў кіраўніку Мазамбіка віншаванне з нацыянальным святам.
Падрыхтоўка да параду войскаў Мінскага гарнізона ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці – на фінішнай прамой.
У Палацы мастацтваў адкрыўся рэспубліканскі выставачны праект «Колеры Вялікай Перамогі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.