Асноўныя тэмы:
Новы штам каранавіруса зарэгістраваны ў Беларусі. Пагаворым пра тое, якая прафілактыка з'яўляецца эфектыўнай.
Неабходнай умовай для развіцця грамадства і рынку становіцца лічбавізацыя. Адпаведную дзяржпраграму абмяркуем з госцем «Радыёфакта» – намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганнай Рабавай.
Кааперацыя «Без межаў». Дзелавыя колы Беларусі і Чылі сустрэліся ў анлайн-фармаце.
Пытанне несанкцыяванага гандлю застаецца актуальным і сёння. Раскажам, як з ім змагаюцца ўлады беларускай сталіцы.
Ураджайнасць – лепшая чым летась. Апошнія навіны з палёў.
Да 100-годдзя БДУ ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Першы беларускі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.