Асноўныя тэмы:
Працягваецца рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся на востраве Валаам у Карэліі.
Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова прыняў прэм'ер-міністр КНДР Кім Док Хун. Бакі падвялі вынікі перамоў беларускай дэлегацыі ў Пхеньяне.
Дзяржава не пакіне ў бядзе: члены Савета Рэспублікі наведалі пацярпелыя ад стыхіі раёны.
Аграрыі Беларусі пераадолелі чарговую мяжу па намалоце збожжа. Сабрана больш як чатыры мільёны тон з улікам рапсу.
З 23 ліпеня ўступіў у сілу першы ў гісторыі будаўнічай галіны Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Раскажам пра навацыі.
«Жывая нітка традыцый»: у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі прадстаўлена культурная спадчына народаў Татарстана.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.