Асноўныя тэмы:
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў гэтыя дні з рабочым візітам у расійскіх рэгіёнах Сібірскай федэральнай акругі. Наколькі прывабныя гэтыя суб'екты для Беларусі, спытаем у эксперта.
Тры вобласці Беларусі завяршылі сяўбу ранніх яравых, паведамілі ў Мінсельгасхарчы. Цалкам па краіне пасяўную плануюць завяршыць да 1 мая.
З 26 красавіка пачаліся выплаты ветэранам, інвалідам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць каля 10 тысяч жыхароў краіны.
Прызыўная кампанія выйшла на завяршальны этап. Напярэдадні пачалася адпраўка новага папаўнення у войскі. Ваенная прысяга пройдзе 20 мая.
ХХХ Дзень беларускага пісьменства сёлета пройдзе на Віцебскай зямлі. Падрыхтоўку да свята абмеркавалі ва ўрадзе.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.