Асноўныя тэмы:
Зверыць гадзіннікі па ключавых пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама па міжнароднай сітуацыі: Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі сустрэчу ў Сочы.
Міністр замежных спраў Беларусі лічыць рэальнай пагрозу прымянення ядзернай зброі. Пра гэта ён заявіў у Нью-Ёрку на пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН.
Беларусь і Кітай устанавілі адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Умацоўваецца і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.
Дэпутаты і сенатары працягваюць работу па гарманізацыі заканадаўства ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. На парадку дня і доўгачаканыя праекты законаў.
Сусветны дзень турызму адзначаецца сёння. Беларусы заўсёды актыўна падарожнічалі, цяпер стаўка – на вандроўкі па краіне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.