Асноўныя тэмы:
З трохдзённым дзяржаўным візітам у КНР сёння накіраваўся Прэзідэнт Беларусі. Запланаваны перамовы з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам, а таксама з вышэйшымі службовымі асобамі і кіраўніцтвам вядучых карпарацый Паднябеснай.
Фінансаванне закупак прадукцыі вайсковага прызначэння абмеркавалі на нарадзе ў Палацы незалежнасці.
Гарантаваць жорсткую дысцыпліну ў воінскіх падраздзяленнях і высокі ўзровень кантролю на беларускай граніцы патрабуе Аляксандр Лукашэнка ад сілавога блока краіны.
Праект праграмы партыі «Белая Русь» будзе апублікаваны сёння на сайце арганізацыі.
Гранд-фінал папулярнага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» сёння прымае сталіца. У выставе-прэзентацыі – каля 130 аўтарскіх распрацовак.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.