Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову аб правядзенні парада войскаў Мінскага гарнізона 3 ліпеня ля стэлы «Мінск – горад-герой».
Беларусь гатова супрацоўнічаць з усімі па тэматыцы правоў чалавека, але на раўнапраўнай аснове. Заява МЗС Беларусі на сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.
Інвестыцыі, імпартазамяшчэнне, будаўніцтва, даступнасць жылля. У Мінгарвыканкаме падвялі вынікі мінулага года і вызначалі задачы на 2024.
Чарговае пасяджэнне дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе сёння.
Каб квітнела родная краіна. Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, падтрыманне парадку на вуліцах, у лясах і ў сваім доме – абавязак, які неабходна выконваць. Раскажам, якіх поспехаў удалося дасягнуць летась.
Да Году якасці: Нацыянальная бібліятэка Беларусі рэалізавала праект па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы «Электронная бібліятэка». Цяпер у анлайн-фармаце – кніжныя выданні, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя матэрыялы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.