Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама. Абмяркоўвалі самыя розныя пытанні: ад транспарту і лагістыкі да сітуацыі з плодаагародніннай прадукцыяй.
Беларусь прыняла рашэнне знізіць параметры вучэння «Захад-2025» і перанесці яго асноўныя манеўры ад заходніх межаў углыб тэрыторыі краіны.
Расійская дэлегацыя на чале з памочнікам прэзідэнта Уладзімірам Мядзінскім гатовая 2 чэрвеня ў Стамбуле прадставіць Украіне мемарандум па ўсіх аспектах пераадолення першапрычын крызісу.
Азеляненне, рамонт дарог і дзіцячых пляцовак. У Савеце Міністраў прайшло пасяджэнне штаба па Годзе добраўпарадкавання.
Разнастайнасць конкурсаў, трыял-шоу веласіпедыстаў з трукамі, чэленджы і майстар-класы – усё гэта чакае мінчан і гасцей сталіцы на самым маштабным велакарнавале краіны «Viva, Ровар».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.