Падзяліцца:
«Радиофакт» с Ярославом Даниленко, 3.03.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 03.03.2023
«Радиофакт» с Ярославом Даниленко, 3.03.2023

Асноўныя тэмы:

У духе ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства: Дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку завершаны. Развіццё адносін паміж Мінскам і Пекінам абмеркуем з экспертам.

Наша краіна гатовая заўсёды дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Каля 2000 жыхароў сірыйскага Алепа атрымалі медыцынскую дапамогу ад беларускіх медыкаў.

У некаторых гарадах Беларусі прайшлі незаконныя акцыі пад эгідай так званага аб'яднання «ЧВК Рёдан». Хто падштурхнуў падлеткаў на такія дзеянні, высвятлялі нашы карэспандэнты.

Сёння ў Мінску стартуе другі форум «Беларусь аграрная. Малочная ферма». Больш за паўтысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў разам з міжнароднымі экспертамі вызначаць перспектывы развіцця галіны.

Сёння ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца гала-канцэрт харавой музыкі, прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў. Сярод выканаўцаў – Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: