Асноўныя тэмы:
Прапановы па выніках грамадскага абмеркавання законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе і навэл у Выбарчы кодэкс сёння будуць перададзены ў Палату прадстаўнікоў і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў для экспертнай апрацоўкі.
10-я сустрэча сакратароў Саветаў бяспекі СНД пройдзе сёння. Удзел ад Беларусі прыме Аляксандр Вальфовіч, запланаваны і двухбаковыя перамовы.
А напярэдадні Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі правялі сумесную калегію ведамстваў. Гарантаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы – прыярытэтная задача Мінска і Масквы.
У няпростай знешнепалітычнай сітуацыі Беларусь змагла гарантаваць харчовую бяспеку і знайсці новыя напрамкі экспарту. Працуем і па лініі імпартазамяшчэння. У «Радыёфакце» прывядзем прыклады.
Сёння – 140-годдзе Якуба Коласа. Радзіма Песняра сустракае маштабнае літаратурнае свята.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.