Асноўныя тэмы:
Экспертная супольнасць працягвае абмяркоўваць шляхі паглыблення інтэграцыі на прасторы ЕАЭС. Некалькі меркаванняў на пачатку праграмы.
Вясновая пасяўная кампанія ў Беларусі завершана ў адпаведнасці з планам урада. Сёлета стаўка зроблена на лён, рапс і цукровыя буракі. Пра харчовую бяспеку ў Беларусі і свеце.
Без прававой сістэмы не існуе ніводнай дзяржавы. Мінск прымаў юбілейны дзясяты з'езд Беларускага рэспубліканскага Саюза юрыстаў.
Доўгачаканы і асаблівы дзень. Апошні званок прагучыць па ўсёй краіне. Гарантаваць бяспеку, як у сталіцы, так і рэгіёнах будуць праваахоўныя органы.
Білеты на цырымонію адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» актыўна раскупляюцца! Сёлета фестываль пройдзе з 14 па 17 ліпеня.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.