Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі прадоўжыў паездку па рэгіёнах. У фокусе ўвагі Аляксандра Лукашэнкі – аршанскае прадпрыемства «Лягмаш».
Геапалітычная абстаноўка літаральна прымушае Беларусь і Кітай да збліжэння. Сочым за візітам парламенцкай дэлегацыі ў Паднябесную.
Канструктыўная камунікацыя на палітычным узроўні – сігнал для бізнесу. Развіццё адносін афіцыйнага Мінска і Будапешта абмеркавалі міністры замежных спраў у беларускай сталіцы.
Перадавы вопыт аграрнай і сумежных галін, дасягненні навукі і вытворчасці ў сферы АПК прадставяць на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2024» на наступным тыдні ў «Вялікім камні».
Сёння адбудзецца пасяджэнне першай сесіі Палаты прадстаўнікоў. У дэпутацкім партфелі законапраект аб амністыі.
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваюцца канцэрты фестывалю мастацтваў «Мінская вясна-2024».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.