Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт падпісаў закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год».
У Палацы Незалежнасці абмеркавалі развіццё цэнтральнага рэгіёна. З дакладам – губернатар вобласці Аляксандр Турчын.
Працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі. Актыўна далучаюцца парламентарыі і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.
Гранты Прэзідэнта будуць прадастаўляць і ў сферы маладзёжнай палітыкі.
Пра уступныя іспыты, праграмы навучання і асаблівасці кожнай спецыяльнасці змогуць даведацца абітурыенты, якія жадаюць паступіць на факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Сёння там Дзень адкрытых дзвярэй.
100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЭСКА.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.