Асноўныя тэмы:
Рэальныя факты і фотаздымкі: даклад пра найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў розных краінах свету апублікавала знешнепалітычнае ведамства Беларусі.
Вялікабрытанія адмовіла дэлегацыі Беларусі ў візе для ўдзелу ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Сітуацыю пракаменціраваў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў.
Беларусы не пацерпяць умяшання ва ўнутраныя справы краіны з боку іншых дзяржаў: у Мінску прайшла акцыя каля амерыканскага пасольства.
Першыя 15 тысяч тон збожжа новага ўраджаю намалацілі гаспадаркі паўднёвых рэгіёнаў краіны – убралі 6% азімых збожжавых.
Як моладзі прыняць удзел у грамадскіх і палітычных дзяржаўных працэсах у дзяржаве? Старшыня Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Беларусі ў эфіры Беларускага радыё.
Зусім хутка Александрыя збярэ сяброў. Свята пройдзе 9 ліпеня на беразе Дняпра ў Шклоўскім раёне. Чакаем і гасцей з-за мяжы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.