Асноўныя тэмы:
На шляху да бяспечнай Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва: сучасныя выклікі і пагрозы, глабальную харчовую бяспеку, трансфер тэхналогій абмеркавалі на саміце арганізацыі, удзельнічала і Беларусь.
Прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Маці – у спісе 119 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей Беларусі.
Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці плануюць падпісаць кантракты на суму больш за $150 млн на выставе Інапрам у Екацярынбургу.
Павысіць урадлівасць палёў аграрыям Магілёўскай вобласці дапамагаюць аграхімікі, сёлета гэтым спецыялістам трэба абследаваць глебу на плошчы ў 280 тысяч гектараў.
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачынаюцца гастролі Чалябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Міхаіла Глінкі. Раскажам, што прэзентуе расійскі калектыў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.