Асноўныя тэмы:
Аператыўнае становішча на межах і ўнутры краіны пракаменціраваў Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Сёння завяршаецца акрэдытацыя на «Вялікую размову з Прэзідэнтам». Чаго чакаць ад дыялогу? Меркаванне сенатара.
Урад адобрыў стратэгію развіцця «Белшыны» на некалькі гадоў. Запусцілі адразу два буйныя інвестпраекты.
З Мінска ў Кутаісі амаль за 3 гадзіны! Нацыянальны авіяперавозчык Беларусі выканаў першы рэгулярны рэйс у гэты горад Грузіі.
Больш за паўтысячы працоўных месцаў прадставяць на электронным кірмашы вакансій лідзіруючыя прадпрыемствы сталіцы.
«У школу з «Добрым сэрцам!» Стартавала дабрачынная акцыя БРСМ.
Апошнія навіны з Алімпійскага Токіа.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.