Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі ў нядзелю праінспектаваў ход уборачнай кампаніі ў рэгіёнах. Кіраўнік дзяржавы вывучыў сітуацыю з вышыні, калі ўсё як на далоні.
Сёння – важны юбілей для гісторыі суверэннай Беларусі. Спаўняецца 30 гадоў, як быў створаны Савет бяспекі Беларусі.
Яшчэ адзін значны юбілей: Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі спаўняецца 30. Як дзяржава праходзіла складаны шлях свайго развіцця, так і журналісты БТ пракладвалі сваю дарогу на інфармацыйным полі.
Першы раз у першы клас: пышныя букеты настаўнікам, новая школьная форма, песні і танцы – усё гэта чакае будучых вучняў у верасні. Рыхтуюцца і дзеці, і іх бацькі, а таксама ўстановы адукацыі.
У Івацэвічах прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.