Асноўныя тэмы:
Сёння ў Ерэване пройдзе выязное пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
У беларускай сталіцы стартуе Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІBО-2022. Арганізатары абяцаюць насычаную праграму.
Завершана чарговая беларуская антарктычная экспедыцыя. Беларускіх палярнікаў сёння будуць ушаноўваць ў Нацыянальнай акадэміі навук.
Гэтымі днямі вернікі святкуюць 1030-годдзе праваслаўся на беларускіх землях. Для ўдзелу ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды ў Беларусь прыбыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Гродна некалькі дзён жыў атмасферай свята. 13-ы па ліку фестываль нацыянальных культур прымала Прынёманне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.