Асноўныя тэмы:
Аб адносінах Беларусі і Кітая ішла размова ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом КНР.
Вайскоўцы Узброеных Сіл працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку. Задачы па гарантаванні бяспекі дзяржавы выконваюцца і днём, і ноччу.
Беларусь стане ўдзельніцай стварэння міжнароднай тэрыторыі апераджальнага развіцця ў Прыморскім краі Расіі. Пра гэта было абвешчана на Усходнім эканамічным форуме.
Навацыі ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці разгледзелі ў сталіцы. Найбольш вострыя палажэнні законапраекта абмеркаваць на месцах – даручэнне Прэзідэнта.
8 верасня свой новы сезон адкрывае Вялікі тэатр Беларусі спектаклем «Царская нявеста».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.