Падзяліцца:
«Радиофакт» с Ярославом Даниленко, 7.06.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 07.06.2023
«Радиофакт» с Ярославом Даниленко, 7.06.2023

Асноўныя тэмы:

Пытанне з падлікам вынікаў Цэнтралізаванага экзамену вырашана, цяпер неабходна вызначыць сістэму паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Уступную кампанію абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.

Беларусь заўсёды гатова развіваць супрацоўніцтва з Далёкім Усходам Расіі. Прэзідэнт правёў сустрэчу з губернатарам Прымор'я.

У тым ліку з акцэнтам на супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі спланавана праграма візіту ўрадавай дэлегацыі ў Сочы. Сёння стартуюць мерапрыемствы па лініі Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Стала вядома, якая краіна ад усходнееўрапейскай групы зойме месца непастаяннага члена Савета Бяспекі ААН на бліжэйшыя два гады. Адразу спойлер – не Беларусь, якая прапаноўвала сваю кандыдатуру яшчэ ў 2007 годзе.

Названыя імёны пераможцаў радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». У Вялікай студыі Дома радыё адбылася цырымонія ўзнагароджання.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: