Асноўныя тэмы:
Візіты Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў нюансах і дэталях! Тэлеграм-канал «Пул Першага» расказвае пра тое, што засталося за кадрам дзяржаўнага візіту ў Манголію і рабочай паездкі ў Іркуцк.
У Алматы адбылося пасяджэнне Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі АДКБ. Абмеркавалі процідзеянне міжнароднаму тэрарызму, кіберзлачынствам, незаконнаму абароту наркотыкаў і зброі.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана развіваецца паспяхова. Пасяджэнне міжурадавай камісіі прайшло у Мінску.
Праверка гатоўнасці. З рабочым візітам у Віцебску – дэлегацыя Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Форум рэгіёнаў зусім хутка.
У Пружанах стартаваў Спартыўна-культурны фестываль «Вытокі». Свята пачалося з рэспубліканскай турыстычнай акцыі «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!»
Гродна рыхтуецца да сустрэчы гасцей 14-га Рэспубліканскага фестывалю нацыяльных культур.
Сёння на мінскім стадыёне «Дынама» у Мінску пройдзе таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Расіі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.