Асноўныя тэмы:
Журналісты з розных кантынентаў і больш за тры гадзіны шчырай размовы: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі замежных і беларускіх медыя. Закрытых тэм не было.
Напрыканцы тыдня ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ерам Раманам Галоўчанкам накіруецца ў Екацярынбург, дзе пройдзе Міжнародная прамысловая выстава ІНАПРАМ-2023.
Першыя тоны новага ўраджаю намалочаны ў Беларусі. Традыцыйна старт уборачнай кампаніі дадзены на палях з азімым ячменем.
«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына»: сёння спаўняецца 141 год з дня нараджэння паэта беларускай зямлі Янкі Купалы.
Ужо заўтра Александрыя зноў збярэ сяброў: рэспубліканскае свята «Купалле» пройдзе ў аграгарадку ў Шклоўскім раёне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.