Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам ва Узбекістане. Перамовы Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў правядуць у Ташкенце сёння.
Перспектывы развіцця дыялога Мінска і Ташкента абмяркуем з госцем «Радыёфакта»: ад агульных падыходаў у развіцці шматпалярнага свету да прамкааперацыі і сумеснага выхаду на рынак Азіі.
Доля падатковых плацяжоў у бюджэце краіны застаецца высокай і складае 66%. Якія задачы ставіць дзяржава перад профільным ведамствам? Раскажам.
Шырокі асартымент беларускай прадукцыі па справядлівых цэнах: ток-шоу «Эканамічнае асяроддзе-плюс. Удар па цэнах». Вялікі фармат народнай тэмы. Слухайце на беларускім радыё а 8-ай гадзіне, адразу пасля «Радыёфакта».
«Мінскканцэрт» атрымаў грант Прэзідэнта на арганізацыю і правядзенне дзіцяча-юнацкага культурна-асветніцкага праекта «Мы – музычная будучыня краіны».
Спартыўнае жыццё нашай краіны ў 2024 годзе будзе яскравым: некалькі цікавых міжнародных турніраў адбудуцца у Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.