Асноўныя тэмы:
Прынцыповае і важнае пытанне – будаўніцтва новага, сучаснага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. На адной пляцоўцы комплексу будзе паказаны ўвесь шлях станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў краіне праходзіць традыцыйная грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная».
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Еўразійскім жаночым форуме ў Санкт-Пецярбургу. Будуць працаваць секцыі абсалютна па ўсіх напрамках.
У Гродзенскай вобласці пашыраюць выкарыстанне электрычнай энергіі. Эксплуатацыя новага абсталявання актывізавалася пасля завяршэння будаўніцтва Беларускай АЭС.
Вялікая надзея ў аграрыяў краіны на ураджай кукурузы. Да яе ўборкі на зерне прыступілі ў Стаўбцоўскім раёне, там жа адзначылі і раённыя «Дажынкі».
У сталіцы прайшоў Мінскі паўмарафон. Па традыцыі аматарам бегу арганізатары прапанавалі тры дыстанцыі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.