Падзяліцца:
РАСОХА І ДВАРЭЦКІ З ЦІКАВОСТКАМІ ПРА ПРАЕКТ «МАРЫ ДЗЯЦІНСТВА»
  • Перадача: Настрой!
  • Дата: 30.03.2023
РАСОХА І ДВАРЭЦКІ З ЦІКАВОСТКАМІ ПРА ПРАЕКТ «МАРЫ ДЗЯЦІНСТВА»

20 сакавіка ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся першы канцэрт – акадэмічнай музыкі – творчага праекта «Мары дзяцінства», другі канцэрт – эстраднай музыкі – адбудзецца 11 красавіка там жа, а завершыцца праект гала-канцэртам лепшых нумароў у маі на адкрытай пляцоўцы на плошчы Свабоды ў рамках Летняга музычна-турыстычнага сезона.

На сцэне – лепшыя навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў горада Мінска ў суправаджэнні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка-галоўнага дырыжора Максіма РАСОХІ, ён жа вядучы канцэрта. Падтрымку праекта ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт» пад кіраўніцтвам дырэктара Паўла ДВАРЭЦКАГА.

Максім РАСОХА і Павел ДВАРЭЦКІ – у гасцях у праграмы «Настрой!» з Таццянай ЯКУШАВАЙ – з вельмі цікавымі падрабязнасцямі!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: