Падзяліцца:
Расширяя спектр медицинской помощи
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 21.07.2023
Расширяя спектр медицинской помощи

Эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у выхадныя дні пашырае спектр медыцынскай дапамогі насельніцтву і дазваляе павысіць зарплату медыкам. "Урадам прынята пастанова, якой пашыраны пералік медыцынскіх арганізацый, якія ўдзельнічаюць у эксперыменце па аказанні платных медыцынскіх паслуг у выхадныя дні. Гэта дазволіла пашырыць і пералік паслуг, і пералік арганізацый, а таксама спрасціць доступ да высокатэхналагічных медыцынскіх паслуг на платнай аснове, гэта значыць па-за чаргой", - расказалі ў ведамстве.

Эксперымент бакамі ўспрыняты добра. "Многія дактары і кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя вельмі станоўча паставіліся да гэтага эксперыменту. Гэта дазваляе не толькі пашырыць спектр медыцынскай дапамогі, але таксама павысіць зарплату медыцынскім работнікам, якія згодныя працаваць у свой выхадны дзень", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Тэму абмяркоўваем у эфіры з галоўным урачом УАЗ «3-я ГКБ ім. Е.В. Клумава» Наталляй Саевіч.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: