Эксперт па пытаннях жыллёвай палітыкі АЛЯКСАНДР ГОРВАЛЬ і старшыня праўлення спажывецкага кааператыва «»Жыллёвы баланс» РАМАН ДАЙНЕКА – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Госці пазнаёмілі радыёслухачоў з альтэрнатыўнай магчымасцю грамадзян стаць уладальнікамі жаданых «метраў» – праектам «Жыллё ў растэрміноўку», расказалі, як гэта працуе, каму больш падыходзіць і колькі ўжо сямей справілі наваселле за 7 гадоў існавання ініцыятывы.