Падзяліцца:
Рэкорды і рэбусы аграрнага сезону – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 18.09.2023
Рэкорды і рэбусы аграрнага сезону – «Свая зямля»

Восенню гаспадаркі краіны не змяншаюць тэмпы палявых работ. Па выніках чакаецца валавы збор больш за 9 мільёнаў тон збожжа.

Нягледзячы на засуху, сабраны рэкордны ўраджай рапсу. Некаторыя сельгаспрадпрыемствы на поўдні атрымалі з гектара звыш за 60 цэнтнераў. Сістэмны догляд забяспечыў павелічэнне аддачы на бульбяным палетку. Амаль 200 тысяч тон мяркуецца сабраць яблыкаў. Агульныя здабыткі раслінаводства ў цэлым поўнасцю закрыюць унутраныя патрэбы. Аднак ёсць і нескарыстаныя рэзервы ў кожнай вобласці. Зараз разам з вучонымі паўсюдна вядзецца аналіз тэхналогій і тактыкі спецыялістаў у залежнасці ад кліматычных зон.

З якімі рэбусамі сутыкнуліся на Магілёўшчыне? Што дасць навуковае суправаджэнне эксперыментаў на палетках? Ці рэзонна павялічваць плошчу пад азімы ячмень? Каму патрэбны стрэсаваўстойлівыя сарты?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 16 верасня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: