Падзяліцца:
“Роздум. Адзінаццатая запаведзь”. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 17.02.2021
“Роздум. Адзінаццатая запаведзь”. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

Сярод твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, стагоддзе якога мы нядаўна адзначылі, ёсць той, што і сёння гучыць актуальна і выклікае на роздум – раман «Вазьму твой боль». Сюжэт такі: былы пaлiцaй Шышкoвiч пa мянyшцы Шышкa вяpтaeццa ў cвaю вёcкy, дзe ў чac вaйны пaкiнyў кpывaвыя cляды. Мiнyлa тpыццaць пяць гaдoў, aлe нe мoжa зaбыць Івaн Бaтpaк, кaлгacны мexaнiзaтap, як Шышкa pacпpaўляўcя з ixняй пapтызaнcкaй cям'ёй. Ён, тaды яшчэ дзiця, цyдaм aцaлeў. Зaгiнyлi aд pyк пaлiцaя цяжapнaя мaцi i мaлeнькaя Івaнaвa cяcтpычкa. Пicьмeннiк зaвacтpae ў твopы пpaблeмy пaмяцi, пpaблeмy чaлaвeчaй дyшы, cкaлeчaнaй вaйнoй.

Так, прайшоў час, і большасці жывых сведак тых падзей ужо няма. Выраслі новыя пакаленні, і ўжо бацькі сучасных падлеткаў і юнакоў ведаюць пра жахлівыя старонкі гісторыі сярэдзіны ХХ стагоддзя толькі з кніжак і фільмаў.

І патроху, дзякуючы ў першую чаргу інтэрнэту, некаторым артыкулам і выступленням тых, хто па-новаму хоча перапісаць гісторыю, сціраецца, скажаецца вастрыня ўспрыняцця таго, што адбывалася, калі на кану было існаванне не толькі асобных сем'яў, а цэлых народаў.

Гэта можна назіраць, калі ў некаторых еўрапейскіх краінах, у нашых бліжэйшых суседзяў, пра што сведчыць інтэрнэт, прасоўваецца апраўданне нацысцкай ідэалогіі, падвяргаюцца сумненню лічбы ахвяр сярод мірнага насельніцтва, загінулых у канцлагерах, спаленых у крэматорыях, нават само існаванне генацыду па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах.

Самае прыкрае, што такія, з дазволу сказаць, меркаванні выказваюць людзі, здаецца, адукаваныя, некаторыя нават з прэтэнзіяй на нібыта навуковыя даследаванні.

А што гаварыць, калі на сайтах, прысвечаным героям Вялікай Айчыннай, раптам з'яўляецца партрэт генерала Уласава, які перайшоў на службу да нямецкіх фашыстаў, калі інтэрнэт-карыстальнік прапаноўвае знішчаць людзей «няправільнай нацыянальнасці», як гэта рабілі гітлераўцы…

І хай гэта не ў нас – інтэрнэт сёння даступны ў любой кропцы планеты, але гэта выклікае, не можа не выклікаць трывогі.

Я чалавек пасляваеннага пакалення, але мой бацька быў паранены ў баях, яго браты загінулі на фронце, а мамін брат прапаў без вестак, і невядома, ці загінуў у баі, ці трапіў у канцлагер, дзе мог быць спалены ў крэматорыі.

Нядаўна давялося трапіць у фэйсбуку на спасылку з выступлення дзевяностатрохгадовага былога вязня Асвенцыма Марыяна Турскага.

Гэты журналіст і гісторык адзначае, што не пра свае пакуты яму хацелася б гаварыць з моладдзю, якая, па яго разуменню, крыху стамілася ад тэмы Халакосту і генацыду, ён хоча гаварыць пра іх саміх.

Ён адзначыў, што людзі жывуць па дзесяці запаведзях, але на фоне зверстваў нацыстаў і падзей Халакоста з'явілася і адзінаццатая – «не будзь раўнадушным». Раўнадушным да маны, маніпуляцый, дыскрымінацыі, выключэнню нацыянальных меншасцяў з нармальнага жыцця грамадства, а таксама гістарычнай няпраўды.

Гэтая ягоная прамова на мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення вязняў нацысцкага лагера смерці, шырока растыражаваная ў інтэрнэце, выклікала вялікі рэзананс. Пры поўнай падтрымцы абсалютнай большасці карыстальнікаў, знайшліся і такія, хто не падзяліў думку чалавека, які прайшоў усе кругі фашысцкага ада. І гэта таксама трывожна, бо нігілізм, раўнадушша могуць прыводзь да таго, як сказаў той жа адзін з апошніх жывых ахвяр гітлераўскага генацыду Марыян Турскі, што Асвецным раптам «можа ўпасці з неба».

Лёгкасць успрыняцця і занядбанне трагічных падзей гісторыі не раз, як паказвае досвед чалавецтва, прыводзіць да непапраўных наступстваў. Нездарма ў свеце шырыцца рух супраць скажэння ацэнкі падзей Другой сусветнай вайны.

І нам, у нашай міралюбівай краіне, на зямлі, дзе ў час той вайны загінуў кожны трэці, трэба заўсёды памятаць пра гэтую адзінаццатую запаведзь.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: