Юбілеі мастацкіх твораў адзначаюцца не так часта, але гэта сведчыць аб значнасці створанага. Падзея, якая мае адбыцца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, прысвечана адразу двум юбілеям – 95-годдзю трэцяй рэдакцыі паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» і 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У 2005 годе на сцэне тэатра адбылася прэм’ера спектакля «Сымон-музыка». Аўтар пастаноўкі – мастацкі кіраўнік купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін. Атрымалася сапраўдная містэрыя, калі на сцэне ажылі не толькі героі паэмы, а ўвесь высокі дух мастацкага таленту роднага народа. Гэта сімвалічна, бо менавіта пра ролю і месца таленту ў жыцці краіны пісаў і дбаў наш песняр.
Пaэму Колас пpыcвяціў «бeлapycкaй мoлaдзi». Тoй молaдзi, якая aддaе cябe Бaцькaўшчынe, нясе, як адзначаў паэт, «aгoнь дyшы i cэpцa жap» для «дyшoю чyлыx». У галоўным героі паэт увасобіў творцу-патрыёта, які ўвабраў у сябе ўсе магутныя стваральныя сілы ўласнага народа, яго душу.
Паэма працягвае той высокі напал любові да роднай зямлі, які характэрны для ўсёй творчасці Коласа:
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць…
Менавіта ў трэцяй рэдакцыі твора Колас выйшаў на тое высокае вызначэнне лёсу сваёй зямлі, адкінуўшы традыцыйныя для пачатку найноўшай беларускай літаратуры ноты жалю, скаргаў на няшчасную долю.
Як адзначаюць крытыкі, сaмaя вялiкaя кaштoўнacць пaэмы як шэдэўpa мacтaцтвa i ў яe гyмaнicтычным пaфace, i ў выcoкiм yзpoўнi aбaгyльнeння, фiлacaфiчнacцi. Пaэт адзначыў, што наша зямля часта станавілася арэнай бітвы:
І ўсё ж народ захаваў сваю духоўную сілу, свой талент, які ўвасобіўся ў песнях і вершах, малюнках і мастацкіх вырабах. Менавіта ў таленце і душэўнай моцы беларусаў Колас бачыў светлыя надзеі на далейшую будучыню Радзімы. Нібыта сёння напісаныя радкі сведчаць аб тым, наколькі актуальна для нас адчуванне сваёй непаўторнасці, самабытнасці, веры і надзеі:
Дык хіба ж мы праў не маем,
Сілы шлях свой адзначаць
I сваім уласным краем
Край свой родны называць?
Класікі заўсёды прарокі і будзіцелі, іх творчасць актуальная на ўсе часы, бо яна – выказнік самых глыбінных пачуццяў уласнага народа.
І праз 95 гадоў гучаць радкі песняра як запавет, як заклік, як высокая і светлая мара.