Беларусы выбіраюць будучыню сваёй дзяржавы. Якой яна будзе – залежыць ад кожнага з нас.
Асабіста мне хочацца жыць пад мірным небам, у квітнеючай краіне. Каб адкрываліся новыя музеі, аднаўляліся гістарычныя мясціны, з’яўляліся цікавыя творы нашых пісьменнікаў. Каб людзі далучаліся да роднага беларускага слова, да сапраўдных каштоўнасцяў.
Шмат гадоў я з задавальненнем назіраю, як, дзякуючы падтрымцы дзяржавы, развіваецца наша нацыянальная культура, а праз яе Беларусь умацоўвае і свой міжнародны аўтарытэт.
Хачу жыць у краіне, у якой захоўваюцца цудоўныя духоўныя традыцыі, пануе мір і чуецца шчаслівы дзіцячы смех…
З кожным днём усё больш умацоўваецца гэтае жаданне!
Сёння ў Беларусі шмат тэатраў, аркестраў, хароў, харэаграфічных калектываў, проста вялізная колькасць творцаў. У адрозненне ад многіх постсавецкіх краін у нас не разбурана сістэма бібліятэчнага абслугоўвання. «Вяршыня» гэтай сістэмы – Нацыянальная бібліятэка. У выдадзенай у Германіі кнізе «Лепшыя бібліятэкі свету» яна згадваецца сярод самых цікавых архітэктурных збудаванняў. Мне не раз даводзілася бачыць, як захапляліся шматлікія наведвальнікі, турысты з замежных краін гэтай прыгажосцю і ўтульнасцю.
Нашы мастакі, кампазітары, артысты вядомыя далёка за межамі, не раз выходзілі пераможцамі розных конкурсаў і фестываляў.
Дарэчы, на наша радыё, асабліва на міжнароднае вяшчанне, прыходзіць нямала водгукаў, у якіх замежныя слухачы выказваюць словы шчырага захаплення зробленым беларусамі ў апошнія гады.
Зараз я ў асноўным гавару пра культуру, бо менавіта нацыянальная культура з'яўляецца фундаментам дзяржаўнасці, а гэты фундамент пабудаваны на створаных, выбудаваных пакаленнямі асновах.
У кожным рэгіёне ёсць цэнтры культуры, шырокая сетка клубных устаноў, працуюць школы мастацтваў са сваімі філіяламі.
Дні пісьменства, фестывалі, нацыянальныя святы сталі неад’емнай часткай нашага паўсядзённага культурнага і грамадскага жыцця. Да кожнага такога свята нашы паселішчы прыгажэюць, становяцца больш зручнымі і камфортнымі.
Міжволі ўзгадваюцца словы нашага класіка Янкі Купалы, напісаныя ім яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя: «Беларусь, як кожная іншая дзяржава, мае права і даб’ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнай дзяржавай паміж сваімі суседзямі. Што яна павінна такой стацца, за гэта гавораць яе мінуўшчына, яе цяпершчына».
Мары народнага прарока збыліся, і важна, каб сённяшнія пакаленні захавалі гэты здабытак, каб ніхто не мог пазбавіць нас таго, што выпакутавана папярэднімі пакаленнямі сыноў і дачок Беларусі.
У гэтыя дні, думаючы пра лёс сваёй краіны, лёс блізкіх і родных людзей, напэўна, у першую чаргу варта паразважаць і супаставіць здзейсненае з тым, чаго хочацца бачыць у будучыні. Зараз як ніколі важна не паддавацца міфічным абяцанням і віртуальным адурманьванням, што сыплюцца шквалам з сацыяльных сетак, месэнджараў і сайтаў.
Як сучасна гучаць сёння неўміручыя словы нацыянальнага класіка: